Билеты экзамена по истории Беларуси 11 класс 2017/2018 уч.год
Билеты для проведения обязательных выпускных экзаменов по завершении обучения и воспитания на III ступени общего среднего образования учащихся при освоении содержания образовательной программы среднего образования, образовательной программы специального образования на уровне общего среднего образования, в том числе для проведения экзаменов в порядке экстерната
2017/2018 учебный год
Абавязковы выпускны экзамен па вучэбным прадмеце «Гісторыя Беларусі» праводзіцца з мэтай вызначэння і ацэнкі ўзроўню засваення вучнямі зместу вучэбнага матэрыялу і сфарміраванасці спосабаў вучэбнапазнавальнай дзейнасці. Пры правядзенні экзамену асаблівую ўвагу трэба звярнуць на авалоданне вучнямі цэласнымі ведамі і комплексам уменняў, якія абумоўлены патрабаваннямі рэалізацыі кампетэнтнаснага падыходу да падрыхтоўкі вучняў па айчыннай гісторыі.
Абавязковы выпускны экзамен праводзіцца па білетах. Экзаменацыйныя білеты распрацаваны асобна для базавага і павышанага ўзроўняў вывучэння ў адпаведнасці з патрабаваннямі вучэбных праграм па гісторыі Беларусі, зацверджаных Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь у 2012, 2015, 2016 гг. На базавым узроўні вывучэння прадмета ацэньваюцца сістэмнае засваенне вучнямі важнейшых гістарычных паняццяў і падзей у іх храналагічнай паслядоўнасці з тлумачэннем найбольш сутнасных прычыннавыніковых сувязей паміж імі, веданне вынікаў дзейнасці персаналій і ацэнак спецыялістаў адносна гістарычных фактаў. На павышаным узроўні вывучэння ацэньваецца засваенне вучнямі агульнагістарычных (сацыялагічных, паліталагічных) паняццяў і праблемнатэарэтычнага зместу вучэбнага матэрыялу (абагульненых характарыстык) з раскрыццём прычыннавыніковых сувязей паміж з’явамі (працэсамі), заканамернасцей (тэндэнцый) грамадскага развіцця, параўнаннем розных пунктаў гледжання і аргументацыяй уласнага меркавання.
Першае і другое пытанні прызначаны для выяўлення ведаў і ўменняў вучняў па перыядах ад старажытнасці да 1917 г. і з 1917 г. да пачатку ХХІ ст. Пры адказе на першае і другое пытанні асаблівае значэнне надаецца выяўленню тэарэтычных і факталагічных ведаў выпускнікоў аб працэсе і асаблівасцях фарміравання шматнацыянальнага беларускага этнасу і яго культурнагістарычнай спадчыне, асноўных этапах станаўлення гістарычных форм дзяржаўнасці на тэрыторыі Беларусі і беларускай дзяржаўнасці, сродках і выніках пабудовы індустрыяльнага грамадства, укладзе беларускага народа ў Перамогу ў Вялікай Айчыннай вайне, станаўленні і развіцці суверэннай Рэспублікі Беларусь.
Трэцяе пытанне арыентавана на праверку сфарміраванасці ў выпускнікоў уменняў параўноўваць гістарычныя факты (працэсы) і тлумачыць (раскрываць) прычыннавыніковыя сувязі паміж імі; суадносіць факты (працэсы) гісторыі Беларусі і сусветнай гісторыі, а таксама гістарычныя падзеі ў Беларусі з грамадскагістарычным працэсам; раскрываць змест гістарычных паняццяў (тэрмінаў); характарызаваць дзейнасць гістарычных асоб і ўклад дзеячаў навукі (культуры) у яе развіццё, а таксама адлюстраванне падзей гісторыі Беларусі ў творах беларускай літаратуры і мастацтва; аналізаваць змест гістарычных дакументаў; працаваць з гістарычнымі картамі; вызначаць гістарычныя з’явы на падставе статыстычных даных; параўноўваць пункты гледжання ці выказваць (аргументаваць) свой уласны погляд (меркаванне) па праблемах гістарычнага развіцця Беларусі.
Змястоўнае напаўненне трэціх пытанняў у адпаведнасці з іх фармулёўкамі распрацоўваецца настаўнікамі самастойна, пры гэтым змест заданняў канкрэтызуецца па спосабе дзейнасці і храналагічным перыядзе такім чынам, каб пазбегнуць дубліравання першых двух пытанняў.
На выпускным экзамене па гісторыі Беларусі вучні могуць карыстацца вучэбнымі насценнымі картамі і рэпрадукцыямі мастацкіх твораў, у тым ліку на электроннай аснове (пункт 78 Правілаў правядзення атэстацыі навучэнцаў пры засваенні зместу адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі, зацверджаных пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 20 чэрвеня 2011 г. № 38).
Экзаменацыйныя білеты (базавы ўзровень)
1. Жыццё і гаспадарчая дзейнасць першабытных людзей на тэрыторыі Беларусі.
2. Падзеі Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 г. і ўстанаўленне савецкай улады ў Беларусі.
3. Адлюстраванне падзей гісторыі Беларусі ў творах беларускай літаратуры.
1. Рассяленне ўсходнеславянскіх плямён на тэрыторыі Беларусі і жыццё насельніцтва ў VІІІ—ІХ стст.
2. Абвяшчэнне і станаўленне беларускай нацыянальнай дзяржаўнасці ў снежні 1917 — ліпені 1920 г.
3. Аналіз зместу гістарычнага дакумента.
1. Полацкае княства ў Х—ХІ стст. Княжацкавечавы лад.
2. Беларусь ва ўмовах польскасавецкай вайны 1919—1920 гг. Вынікі Рыжскага міру.
3. Суаднясенне падзей гісторыі Беларусі і сусветнай гісторыі.
1. Гарады на тэрыторыі Беларусі ў ІХ — сярэдзіне ХІІІ ст.: паходжанне назваў і гаспадарчае жыццё гараджан.
2. БССР у гады новай эканамічнай палітыкі. Удзел у стварэнні СССР. Узбуйненне тэрыторыі.
3. Характарыстыка сацыяльнаэканамічнага (знешнепалітычнага) становішча Беларусі з апорай на гістарычную карту.
1. Развіццё культуры на беларускіх землях у ІХ — сярэдзіне ХІІІ ст. Рэлігійнаасветніцкія дзеячы.
2. Палітыка індустрыялізацыі і калектывізацыі сельскай гаспадаркі ў БССР у другой палове 1920х — 1930я гг.
3. Параўнальная характарыстыка падзей гісторыі Беларусі па прапанаваных прыкметах.
1. Прычыны і працэс утварэння Вялікага Княства Літоўскага. Паходжанне назвы княства.
2. Грамадскапалітычнае жыццё ў БССР у канцы 1920х — 1930я гг.
3. Суаднясенне падзеі ў гісторыі Беларусі з грамадскагістарычным працэсам.
1. Умацаванне велікакняжацкай улады і дзяржаўны лад Вялікага Княства Літоўскага ў канцы ХІІІ — ХІV ст.
2. Становішча Заходняй Беларусі ў складзе Польшчы (1921—1939 гг.).
3. Раскрыццё зместу гістарычных тэрмінаў.
1. Крэўская унія і яе ўплыў на становішча беларускіх зямель. Грунвальдская бітва.
2. Палітыка беларусізацыі і яе вынікі. Развіццё навукі і адукацыі, літаратуры і мастацтва ў 1920—1930я гг.
3. Тлумачэнне прычыннавыніковых сувязей паміж гістарычнымі фактамі.
1. Барацьба за вялікае княжанне і змены ў дзяржаўным ладзе Вялікага Княства Літоўскага ў ХV — першай палове ХVІ ст.
2. Уз’яднанне Заходняй Беларусі з БССР ва ўмовах пачатку Другой сусветнай вайны.
3. Характарыстыка дзейнасці гістарычнай асобы.
1. Сацыяльнаэканамічнае развіццё беларускіх зямель у ХІV — сярэдзіне ХVІ ст.
2. Пачатак Вялікай Айчыннай вайны. Абарончыя баі на тэрыторыі Беларусі.
3. Параўнальная характарыстыка падзей гісторыі Беларусі па прапанаваных прыкметах.
1. Культура Беларусі ў ХIV — першай палове ХVІ ст. Утварэнне беларускай народнасці. Паходжанне назвы «Белая Русь».
2. Германскі акупацыйны рэжым на тэрыторыі Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Палітыка генацыду.
3. Адлюстраванне падзей гісторыі Беларусі ў творах беларускай літаратуры.
1. Аб’яднанне Вялікага Княства Літоўскага і Польшчы ў складзе Рэчы Паспалітай: прычыны, умовы, вынікі Люблінскай уніі. Статут ВКЛ 1588 г.
2. Масавая барацьба беларускага народа супраць нямецкафашысцкіх акупантаў у гады Вялікай Айчыннай вайны.
3. Аналіз зместу гістарычнага дакумента.
1. Станаўленне фальварковапаншчыннай сістэмы гаспадарання ў Вялікім Княстве Літоўскім. Гарадское жыццё на тэрыторыі Беларусі ў другой палове ХVІ — ХVІІІ ст.
2. Вызваленне БССР ад нямецкафашысцкіх захопнікаў. Уклад беларускага народа ў Перамогу над нацысцкай Германіяй.
3. Характарыстыка ўкладу дзеяча навукі (культуры) у яе развіццё.
1. Берасцейская царкоўная унія 1596 г. Рэфармацыя і Контррэфармацыя, распаўсюджванне ўніяцтва на тэрыторыі Беларусі.
2. БССР у 1945—1953 гг.: пасляваеннае аднаўленне. Удзел БССР у заснаванні ААН.
3. Раскрыццё зместу гістарычных тэрмінаў.
1. Культура Беларусі ў другой палове ХVІ — першай палове ХVІІ ст.
2. БССР у другой палове 1950х — першай палове 1960х гг. Змены ў грамадскапалітычным жыцці, фарміраванне прамысловага і сельскагаспадарчага комплексаў.
3. Суаднясенне падзей гісторыі Беларусі і сусветнай гісторыі.
1. Культура Беларусі ў другой палове ХVІІ — ХVІІІ ст.
2. БССР у другой палове 1960х — першай палове 1980х гг.: характэрныя рысы грамадскапалітычнага і сацыяльнаэканамічнага становішча.
3. Характарыстыка сацыяльнаэканамічнага (знешнепалітычнага) становішча Беларусі з апорай на гістарычную карту.
1. Падзелы Рэчы Паспалітай і іх уплыў на становішча беларускіх зямель. Паўстанне 1794 г. і яго падзеі ў Беларусі.
2. БССР у другой палове 1980х гг. Вынікі ажыццяўлення палітыкі перабудовы. Спробы паскарэння сацыяльнаэканамічнага развіцця.
3. Адлюстраванне падзей гісторыі Беларусі ў творах беларускага мастацтва.
1. Палітыка царскага ўрада ў Беларусі ў канцы ХVІІІ — пачатку ХІХ ст. Беларусь у час Айчыннай вайны 1812 г. Полацкі царкоўны сабор 1839 г.
2. Развіццё навукі і адукацыі, літаратуры і мастацтва ў БССР у другой палове 1950х — 1980я гг.
3. Суаднясенне падзеі ў гісторыі Беларусі з грамадскагістарычным працэсам.
1. Беларусь у першай палове ХІХ ст.: грамадскапалітычнае становішча і сацыяльнаэканамічнае развіццё.
2. Станаўленне дзяржаўнага суверэнітэту Рэспублікі Беларусь у першай палове 1990х гг.
3. Характарыстыка ўкладу дзеяча навукі (культуры) у яе развіццё.
1. Культура Беларусі ў першай палове ХІХ ст. Узнікненне беларусазнаўства.
2. Грамадскапалітычнае жыццё ў Рэспубліцы Беларусь у другой палове 90х гг. ХХ — пачатку ХХІ ст.
3. Аналіз гістарычных фактаў на падставе статыстычных даных.
1. Паўстанне 1863—1864 гг. і грамадскапалітычнае становішча ў Беларусі.
2. Асноўныя напрамкі сацыяльнаэканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь.
3. Адлюстраванне падзей гісторыі Беларусі ў творах беларускага мастацтва.
1. Падзеі рэвалюцый 1905—1907 гг. і Лютаўскай 1917 г. у Беларусі.
2. Міжнароднае становішча і знешняя палітыка Рэспублікі Беларусь.
3. Параўнанне пунктаў гледжання на адзін і той жа гістарычны факт.
1. Сацыяльнаэканамічнае развіццё Беларусі ў другой палове ХІХ — пачатку ХХ ст.
2. Развіццё навукі і адукацыі, літаратуры і мастацтва ў Рэспубліцы Беларусь.
3. Характарыстыка дзейнасці гістарычнай асобы.
1. Культура Беларусі ў 60я гг. ХІХ — пачатку ХХ ст. Умовы і асаблівасці фарміравання беларускай нацыі.
2. Алімпійскія дасягненні спартсменаў Рэспублікі Беларусь.
3. Тлумачэнне прычыннавыніковых сувязей паміж гістарычнымі фактамі.
1. Падзеі Першай сусветнай вайны на беларускіх землях.
2. Ушанаванне памяці аб гістарычных асобах і дзеячах культуры Беларусі ў Рэспубліцы Беларусь.
3. Аналіз гістарычных фактаў на падставе статыстычных даных.
1. Першабытнае грамадства на тэрыторыі Беларусі: перыядызацыя, матэрыяльная і духоўная культура.
2. Беларусь у час Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 г.: сацыяльнаэканамічная і палітычная сітуацыя, вынікі пераўтварэнняў.
3. Характарыстыка падзей гісторыі Беларусі ў творах беларускай літаратуры.
1. Усходнеславянскія плямёны на тэрыторыі Беларусі: рассяленне, грамадскія і гаспадарчыя адносіны ў V—ІХ стст.
2. Абвяшчэнне і станаўленне беларускай нацыянальнай дзяржаўнасці ў снежні 1917 — ліпені 1920 г.: напрамкі ў беларускім нацыянальным руху і асаблівасці афармлення савецкай формы дзяржаўнасці.
3. Аналіз зместу гістарычнага дакумента.
1. Дзяржаўнасць усходніх славян. Княствы на тэрыторыі Беларусі.
2. Беларусь ва ўмовах германскай акупацыі і польскасавецкай вайны 1919—1920 гг. Вынікі для Беларусі Брэсцкага і Рыжскага мірных дагавораў.
3. Суаднясенне працэсаў у гісторыі Беларусі і сусветнай гісторыі.
1. Сацыяльнаэканамічнае развіццё беларускіх зямель у ІХ — сярэдзіне ХІІІ ст.
2. БССР у гады новай эканамічнай палітыкі: асаблівасці сацыяльнаэканамічнага і грамадскапалітычнага становішча. Удзел БССР у стварэнні Савецкага Саюза.
3. Характарыстыка сацыяльнаэканамічнага (геапалітычнага) становішча Беларусі з апорай на гістарычную карту.
1. Прыняцце і распаўсюджванне хрысціянства на беларускіх землях у ІХ — сярэдзіне ХІІІ ст.
2. Індустрыялізацыя і калектывізацыя сельскай гаспадаркі ў БССР: прычыны, асаблівасці ажыццяўлення, вынікі мадэрнізацыі.
3. Параўнальная характарыстыка працэсаў гісторыі Беларусі па самастойна вызначаных прыкметах.
1. Працэс утварэння Вялікага Княства Літоўскага: перадумовы і прычыны, шляхі ўключэння беларускіх зямель у яго склад.
2. Грамадска-палітычнае жыццё ў БССР у канцы 1920х — 1930я гг.
3. Суаднясенне падзей у гісторыі Беларусі з грамадскагістарычным працэсам.
1. Дзяржаўны лад Вялікага Княства Літоўскага ў сярэдзіне ХІІІ — ХІV ст.
2. Заходняя Беларусь у складзе Польскай дзяржавы: палітычная і сацыяльнаэканамічная сітуацыя, стан культуры.
3. Раскрыццё зместу гістарычных паняццяў.
1. Збліжэнне Вялікага Княства Літоўскага з Польшчай. Крэўская унія 1385 г.: прычыны, умовы і наступствы. Грунвальдская бітва.
2. Палітыка беларусізацыі і развіццё культуры ў 1920—1930я гг.: асноўныя дасягненні і адлюстраванне сацыялістычнага будаўніцтва.
3. Раскрыццё прычыннавыніковых сувязей паміж гістарычнымі працэсамі.
1. Змены ў дзяржаўным ладзе Вялікага Княства Літоўскага ў ХV — першай палове ХVІ ст.
2. Пачатак Другой сусветнай вайны і ўз’яднанне Заходняй Беларусі з БССР: прычыны і гістарычныя ўрокі.
3. Характарыстыка дзейнасці гістарычнай асобы.
1. Гаспадарчае развіццё і сацыяльныя адносіны ў Вялікім Княстве Літоўскім у ХІV — сярэдзіне ХVІ ст.
2. Пачатак Вялікай Айчыннай вайны. Абарончыя баі на тэрыторыі Беларусі і іх стратэгічнае значэнне.
3. Параўнальная характарыстыка працэсаў у гісторыі Беларусі па самастойна вызначаных прыкметах.
1. Культура Беларусі ў ХIV — першай палове ХVІ ст. Асаблівасці фарміравання беларускай народнасці.
2. Германскі акупацыйны рэжым на тэрыторыі Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Дзейнасць беларускіх калабарантаў.
3. Характарыстыка падзей гісторыі Беларусі ў творах беларускай літаратуры.
1. Утварэнне Рэчы Паспалітай і становішча Вялікага Княства Літоўскага ў яе палітычнай сістэме.
2. Разгортванне масавай барацьбы беларускага народа супраць нямецкафашысцкіх акупантаў у гады Вялікай Айчыннай вайны: формы, метады, асаблівасці супраціўлення.
3. Аналіз зместу гістарычнага дакумента.
1. Сельская гаспадарка і гарадское жыццё ў Вялікім Княстве Літоўскім у другой палове ХVІ — ХVІІІ ст. Валочная памера. Развіццё мануфактурнай вытворчасці. Магнацкае прадпрымальніцтва.
2. Вызваленне БССР ад нямецкафашысцкіх захопнікаў: стратэгічны план і тактыка дзеянняў. Уклад беларускага народа ў Перамогу над нацысцкай Германіяй. Вынікі і ўрокі Вялікай Айчыннай вайны.
3. Характарыстыка ўкладу дзеяча навукі (культуры) у яе развіццё.
1. Царква і рэлігія на тэрыторыі Беларусі ў ХVІ — першай палове ХVІІ ст. Рэфармацыя і Контррэфармацыя. Распаўсюджванне ўніяцтва.
2. Грамадскапалітычнае жыццё, сацыяльнаэканамічнае развіццё, стан культуры ў БССР у 1945—1953 гг. Удзел БССР у заснаванні ААН.
3. Раскрыццё зместу гістарычных паняццяў.
1. Культура Беларусі ў другой палове ХVІ — першай палове ХVІІ ст. Пашырэнне ўплыву Адраджэння.
2. БССР у другой палове 1950х — першай палове 1960х гг.: грамадскапалітычнае і сацыяльнаэканамічнае развіццё.
3. Суаднясенне працэсаў у гісторыі Беларусі і сусветнай гісторыі.
1. Культура Беларусі ў другой палове ХVІІ — ХVІІІ ст. Уплыў Асветніцтва.
2. БССР у другой палове 1960х — першай палове 1980х гг.: грамадскапалітычнае і сацыяльнаэканамічнае становішча.
3. Характарыстыка сацыяльнаэканамічнага (геапалітычнага) становішча Беларусі з апорай на гістарычную карту.
1. Палітычны крызіс Рэчы Паспалітай і яе падзелы.
2. БССР у другой палове 1980х гг.: змены ў грамадскапалітычным жыцці і сацыяльнаэканамічным становішчы. Вынікі рэфармавання.
3. Адлюстраванне падзей гісторыі Беларусі ў творах беларускага мастацтва.
1. Беларускія землі пасля ўваходжання ў склад Расійскай імперыі: грамадскапалітычнае, саслоўнае, канфесійнае, сацыяльнаэканамічнае становішча.
2. Развіццё навукі і адукацыі, літаратуры і мастацтва БССР у другой палове 1950х — 1980я гг.: уклад у фарміраванне індустрыяльнага грамадства, адлюстраванне нацыянальнакультурных асаблівасцей і гістарычнага мінулага.
3. Суаднясенне падзей у гісторыі Беларусі з грамадскагістарычным працэсам.
1. Беларусь у першай палове ХІХ ст. Грамадскапалітычныя рухі. Вынікі рэфармавання сельскай гаспадаркі. Пачатак прамысловага перавароту.
2. Абвяшчэнне і станаўленне Рэспублікі Беларусь у першай палове 1990х гг.: прававое афармленне дзяржаўнага суверэнітэту.
3. Характарыстыка ўкладу дзеяча навукі (культуры) у яе развіццё.
1. Адукацыя і навука, літаратура і мастацтва Беларусі ў першай палове ХІХ ст.
2. Грамадскапалітычнае жыццё ў Рэспубліцы Беларусь у другой палове 90х гг. ХХ — пачатку ХХІ ст.: асновы дзяржаўнага ладу і выбар мадэлі кіравання.
3. Аналіз грамадскагістарычнай (сацыяльнаэканамічнай) з’явы на падставе статыстычных даных.
1. Грамадскапалітычныя рухі ў Беларусі ў другой палове ХІХ ст.
2. Асноўныя напрамкі сацыяльнаэканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь: распрацоўка і рэалізацыя беларускай мадэлі.
3. Адлюстраванне падзей гісторыі Беларусі ў творах беларускага мастацтва.
1. Падзеі расійскіх буржуазнадэмакратычных рэвалюцый у Беларусі. Беларускі нацыянальны рух.
2. Знешняя палітыка Рэспублікі Беларусь: прынцыпы і шматвектарны характар.
3. Выказванне аргументаванага пункта гледжання на адну з праблем гістарычнага развіцця Беларусі.
1. Развіццё капіталістычных адносін у сельскай гаспадарцы і прамысловасці Беларусі ў другой палове ХІХ — пачатку ХХ ст.
2. Развіццё навукі, адукацыі, культуры ва ўмовах дзяржаўнага суверэнітэту Рэспублікі Беларусь: асноўныя дасягненні.
3. Характарыстыка дзейнасці гістарычнай асобы.
1. Развіццё адукацыі і навукі, літаратуры і мастацтва Беларусі ў 60я гг. ХІХ — пачатку ХХ ст. Пачатак працэсу фарміравання беларускай нацыі.
2. Дасягненні беларускага савецкага і сучаснага алімпійскага спорту.
3. Раскрыццё прычыннавыніковых сувязей паміж гістарычнымі працэсамі.
1. Становішча Беларусі ў гады Першай сусветнай вайны.
2. Захаванне гістарычнай памяці ў Рэспубліцы Беларусь.
3. Аналіз грамадскагістарычнай (сацыяльнаэканамічнай) з’явы на падставе статыстычных даных.